Home

Рэклама

Наладка

Папярэднія 20

10 Жнв 2009

Радыё Швецыя на беларускай мове плянуюць зачыніць

Калегі па дыяспары папрасілі распаўсюдзіць
http://barilotti.livejournal.com/695810.html

Шмат хто ўжо далучыўся да ліста да кіраўніцтва Радыё супраць спынення вяшчання.

28 Стд 2009

Чыноўнікі з Лельчыц хочуць знішчыць каталіцкі крыж на ўездзе ў горад

Чыноўнікі з Лельчыц (Гомельская вобласць) хочуць знішчыць каталіцкі крыж на ўездзе ў горад. Крыж быў устаноўлены кастрычніку 2008 года.

Скарочана - улады спачатку далі дазвол, а потым змянілі сваё рашэнне на ўсталяванне крыжа. Толькі на момант калі яны адмянілі сваё рашэнне крыж ужо стаяў. Потым быў суд, які апраўдаў ксяндза (той усё рабіў так як рэкамендавалі ўлады і яго віны ў тым што райвыканкам не ведае права, а значыць ягоныя рэкамендацыі супярэчылі праву, няма). Але прайграўшы суд лельчыцкія бальшавікі не супакоіліся. Тое, што нельга зрабіць судовым шляхам, можна зрабіць адміністрацыйна. Згодна з рашэннем землябудаўнічай і геадэзійнай службы Лельчыцкого района крыж мусіць быць знесены да 31 студзеня. Калі ксёндз не знясе яго сам, гэта зробяць дзяржава, а кошты вымушаны будзе пакрыць мясцовая парафія.

Каб зрабіць ксяндза больш схільным да саступак райвыканкам наслаў на каталіцкую парафію камісію па праверке заканадаўства ў галіне свабоды сумлення (аказваецца ёсць такія камісіі ў кожным райвыканкаме – прынамсі так тлумачаць у Лельчыцах).

У каля 8-тысячных Лельчыцах каталікоў толькі каля 350. Відавочна гэты факт пабуджае чынавенскае нахабства. Не ўяўляю каб такія патрабаванні нехта наважыўся выставіць у Радуні ці Сапоцкіна.

Тэлефоны чыноўнікаў адказных за рашэнне аб зносе крыжа:

1. Гаврылавец Вольга Мікалаеўна, намеснік старшыні Лельчыцкага райвыканкама адначасова старшыня камісіі па па праверке заканадаўства ў галіне свабоды сумлення – тэл. 8-(02-356) 5 02 20

2. Тушынская Алена Іванаўна, начальнік аддзела ідэалагічнай працы Лельчыцкага райвыканкама 8-(02-356) 5 28 93

Што можна зрабіць у гэтай справе:

1.Патэлефануўце чыноўнікам і ў ветлівай форме патлумачце, што як грамадзяніна Беларусі вас непакоіць прынятае пад іх дыктоўку рашэнне аб зносе да 31 студзеня каталіцкага крыжа на ўездзе ў Лельчыцы.

2.Дашліце майл на адрас Лельчыцкага райвыканкама (isp@lelchitsy.gomel-region.by ) з патрабаваннем адмовіццца ад знясення каталіцкага крыжа.

PR вітаецца!

via poczobut

http://poczobut.livejournal.com/218822.html
Цэтлікі:

29 Ліс 2008

Беларуская мова - праект


Спампавала чудоуную кнiжку, прысвечаную пераходу на беларускую мову.
http://vitalbel.at.tut.by/bymova.pdf

Патрабязней пра праект можна прачытаць тут: http://budzma.org/news/prayekt-zrabi-padarunak-byelarusi-pyerakhodz-na-byelaruskuyu-movu.html

Вось урывак, якi мне вельмi спадабауся:
"Нашая мова сёння ўжо ня так цесна звязана з пэўнымі палітычнымі поглядамі («ня ёсць
БНФаўскай»), як раней. Беларускамоўных людзей большае кожны дзень, і рускамоўныя за
мову ўжо прынамсі не рашаюцца абражаць. У той самы час беларускамоўнаму чалавеку веры
зазвычай даюць болей, што спрыяе ў многіх жыццёвых справах. Да гэтага дадаецца
салідарнасць усіх беларусаў, і гэтая супольнасць, пашыраючыся, у будучым стане асновай
новае Беларусі. Мы людзі будучыні з утульнай і ўсмешлівай Беларусі. Там, дзе мы ўсе
будзем спадарамі і спадарынямі, а не «мушчынамі» і «жэншчынамі». Таму апошні запавет —
будзьце аптымістамі. Калі нават пры нікчэмных сродках мы ўсяго за дзесяцігоддзе дамагліся
такога велізарнага прагрэсу, дык нашая канчатковая перамога сапраўды блізкая."

24 Ліс 2008

Defiance

Неузабаве пабачыць свет фiльм "Defiance" ("Выклік" ("Вызов")) прысвечаны дзейнасцi партызан-габрэяу пад кiраунiцтвам Тувы Бельскага на тэрыторыi Беларусi у часы Другой Сусветнай вайны.
Фiльм амерыканскi, рэжысёр - Эдвард Цвiк.
У гэтай ваеннай драме здымаюцца знакамiтыя акцёры: Дэнiэл Крэйг (Джэймс Бонд з «Казiно Раяль»), Лiв Шрайбер («Кейт и Лео», «Омен»), Джым Бэлл.

Афiцыйны сайт:
http://www.defiancemovie.com/

Збiраюся прапанаваць прагляд гэтага фiльму на трэцiм сектары. Пакуль шукаю звесткi пра братоу Бельскiх. Дарэчы, спрэчныя фiгуры, як i iх дзейнасць, але, задаецца, фiльм заслугоувае увагi у кожным выпадку.
http://blog.grodno.net/2008/11/05/dzhejjms-bond-partizan-iz-novogrudka/

07 Кст 2008

Drum&bass

Сябры, цi хто з вас цiкавiцца стылем drum&bass? Задалася мэтай знайсцi якi небудзь твор беларускiх выканауцау дадзенага напрамку. Урэшце рэшт адкапала толькi Guda - miadunica clab-mix. Дарэчы, спадабалася. Неяк нязвычна, але мне i проста drum&bass падаецца пакуль незнаёмым i неардынальным. Вышэй названая кампазiцыя есць на тузiне гiтоу. http://guda.fromby.net/mp3/guda_miadunica_clab_mix.mp3
А цi увогуле iснуе беларускi drum&bass?

03 Кст 2008

Суайчыннiкi, будзьма беларусамi!

Ад 1 кастрычніка пачынае працу і сайт www.budzma.org, які стане агульнадаступнай пляцоўкай для людзей, арганізацыяў і ініцыятываў, што займаюцца папулярызацыяй і развіццём беларускай культуры. На сайце будуць таксама змяшчацца навіны кампаніі “Будзьма!” і анансавацца мерапрыемствы арганізацый-партнёраў па ўсёй Беларусі.

Сярод бліжэйшых акцый кампаніі – выпуск трох відаў складанак сучаснай беларускай музыкі “Будзьма The Best”, лекцыі па беларускай гісторыі і культуры, канцэрты беларускіх музыкаў і гуртоў, мастацкія выставы, сустрэчы з пісьменнікамі, прэзентацыі кніг, часопісаў і музычных праектаў. Усе мерапрыемствы, якія будуць ладзіць арганізацыі-партнёры ў межах кампаніі “Будзьма!”, маюць агульныя мэты – абудзіць у жыхароў Беларусі інтарэс да культуры сваёй краіны, заахвоціць беларусаў да ўсведамлення беларускай культуры як уласнай каштоўнасці, аб’яднаць беларусаў – усіх грамадзянаў Беларусі, незалежна ад нацыянальнага паходжання.

Падрабязнасці пра кампанію можна даведацца на www.budzma.org, па электронным адрасе razam@budzma.org ці па тэлефонах + 375 29 632 00 92, + 375 29 625 83 78, + 375 29 627 35 50.

http://www.budzma.org/budzma/adozva-kampanii-budzma.html
http://nn.by/index.php?c=ar&i=20443

02 Кст 2008

Беларусь, выбары 2008

Вось як гэта адбывалася (Хартыя, iнфа назiральнiцы http://charter97.org/ru/news/2008/10/1/10748/)

Наблюдательница от Объединенной гражданской партии Светлана Вергейчик зафиксировала на минских участках 484 и 485 Старовиленского округа, где баллотировался лидер ОГП Анатолий Лебедько, махинации участковых избирательных комиссий.

Светлана Вергейчик наблюдала за «выборами» на 484-м участке в Минске (там она была официально зарегистрирована), а также на участке 485, голосование на котором происходило в том же помещении. Свое дежурство женщина начала 23 сентября, и практически не уходила с участка все время, когда были открыты его двери – до вечера 28-го сентября, сообщает «Наша Ніва».

Тот, кто когда-то был наблюдателем на «выборах», знает эту систему: приходит человек голосовать, берет бюллетень, опускает его в урну – и наблюдатель ставит себе в блокнот черточку. 23-го сентября Вергейчик «насобирала» 12 черточек, на следующий день чуть больше – 21 черточку, 25-го сентября пришло 28 человек, 26-го проголосовало 35 человек, а в субботу, 27-го, бюллетени опускались в урну 40 раз.

В день голосования наблюдательница большой активности избирателей также не заметила. «Таким образом, если сложить цифры тех, кто проголосовал досрочно, на дому, и непосредственно в день голосования, по моим подсчетам получается 658 человек», - говорит Вергейчик.

Цифра, озвученная комиссией, впечатляла – по официальной информации 1163 человека. (!!!)

Аналогичная картина наблюдалась на участке 485. Официальные сведения: из 1928 избирателей, зарегистрированных на участке, проголосовали 1010. «А по нашим подсчетам только 560 человек вместе с досрочным голосованием и голосованием на дому», - не согласна Вергейчик.

Итоги наблюдения Светланы Вергейчик свидетельствуют о том, что белорусы бойкотировали “выборы”. Даже с досрочным голосованием явка не превысила 40 процентов, а в день голосования – 25 процентов.

11 Жнв 2008

Be free 2008 - нататкi

9-10 жнiуня 2008 у Львове адбыуся фэст Be free.
Былi выходныя, таму падалося, што папрысутнiчаць на гэтым культурным мерапрыемстве было б цiкава.
Уражаннi атрыманныя на фэсце розныя, да таго ж каардынальна розныя. :-)
+ Iдэя цудоуная, сапрауды неяк адчууся водар свежага паветра.
+ Спадабалася музыка, ужывую гучыць зусiм iнакш, чым на кампутары. Адразу хочацца скакаць i спяваць.
+ Город - прыгожы, насельнiцтва - супер. Адчуваеш, што мы сапрауды брацкiя народы. Шмат размауляла з выпадковымi украiнцамi. Усе вельмi прыязныя i ветлiвыя.
- Шмат пiва. Можа нават зашмат. I нешта вельмi шмат смецця, мы, шаноуныя спадары, пасля сябе застаулялi.
- Дождж. Холадна i непрыемна спаць у намёце у такi дождж, ды i усё адзенне змокла падчас даезду да намётавага гарадку.

На самой справе, мiнусы спрэчныя. Можа каб не гэта - была б iншая атмасфера. Ды i на самой справе плюсы я не усе запiсала - гэта толькi агульныя.
Вось некалькi фотак, але з фоткамi праблема, бо фотiк ляжау у лужыне у намёце, таму у яго зараз праблемы.






24 Ліп 2008

Вершык

На тэлеграфе удзельнiк Блогу Бречека запостау прышпiльны вершык. Смяялася мо з паугадзiны. :-D

А я стаю, крутой як церминатар,
У руках дубина, на падошвах трактар,
На новай форме чотка усе прашыта,
Стаяць баяцца - я твая ЗАШЧЫТА,
Ну што з таго, што я вучыуся плоха,
Зато цяпер круцее вас на многа,
Спярва служу, патом гуляю у сласць,
Сабой я АЛИЦАТВАРАЮ УЛАСЦЬ

Мяне вучыли масай упрауляць,
блакираваць а такжа рассякаць,
И если нада, быстра абъясню,
Люби сваю атчызну, МАЦЬ ТВАЮ,
Ну што ты пялишся гнилы инцилигент,
Лапату у руки и пайшоу кидаць цамент,
У инстытуце вучаць вас ачки насиць,
Таких на стройке нужна грамаце учыць.

17 Ліп 2008

(бяз тэмы)

Вяртаючыся у думках да падзей 2006 года, плошчы, намётау, акцый у абарону архiтэктуры Гароднi... пачынаю думаць пра салiдарнасць. Што гэта? Разуменне у вачах, пачуццё адзiнства... Нават словы не патрэбны, няма рознiцы, хто ты - прадпрымальнiк, настаунiк, цi гаспадыня з 4 дзецьмi.
Але ж чаму так адбываецца, што ты адчуваеш адзiнства з выпадковымi аднадумцамi, якiх можа ужо нiколi ужо не сустрэнеш пасля аутазаку, а з блiзкiм чалавекам наадварот неяк увесь час супрацьстаянне. Можа тут мае месца выказванне: "нет пророка в своём Отечестве"?
Нават наконт бацькоускай мовы. Выпадковая рускамоуная кампанiя здзiуляецца, але, часам, нават суразмоуцы пачынаюць адказваць на беларускай мове, гуляючы словамi, адчуваючы гэты цудоуны эмацыянальны пад'ём - "опа! а я, аказваецца, умею гэта рабiць! Адкуль? Нiколi ж не спрабавау!"
А са сваiмi трэ' яшчэ некалькi разоу падумаць, перад тым, як нешта сказаць. Чаму менавiта адмоуная рэакцыя? Прапаганда, ТВ, выхаванне?
Чаму няма адмоунай рэакцыi на любую iншую мову, акрамя як у БЕЛАРУСI на беларускую? Сапрауды хочацца зразумець людзей, нават тых, чые думкi разыходзяцца з маiмi.

08 Ліп 2008

Хлопчыку патрабуецца Ваша дапамога

Если посчитаете возможным, перейдите по ссылке, а дальше – Ваше решение.
http://naviny.by/rubrics/zdorovie/2008/04/08/ic_articles_292_156473/
http://new_heart.at.tut.by/default.html
МАЛЬЧИКУ НУЖНА ПОМОЩЬ!!!
В эфире телеканала ЛАД прошел сюжет о гомельском мальчике Антоне Добросельском. Симпатичный такой, смышленый мальчишка лет 12-ти. Только вот живет он сейчас в больнице, и жить ему, по прогнозам врачей, остается не так уж много. У мальчика непропорциональный (большой) рост сердца. Ему уже была сделана операция, которая не принесла никаких результатов. И сейчас Антону просто необходима пересадка сердца в кратчайшие сроки. Эта операция стоит около 500 000 евро. Каждый из нас понимает, что эта сумма для обычной семьи просто нереальна! Семья получила ответ из Минздрава: ”Направление на лечение за рубеж считать нецелесообразным”. Для семьи это звучит как приговор.
Если вы можете хоть как-то помочь этому мальчишке, сделайте ЭТО.


Счета – филиал №305 ОАО «АСБ Беларусбанк» в г. Гомель
МФО151501663, УНП400048193
- в бел. руб.: Транзитный счет № 3819382102987 на благ./с 000000004.
- в иностранной валюте: транзитный счет № 3819382106417 (для всех валют);
- на благотворительный счет в евро №9780000000003;
- на благотворительный счет в долларах США №8400000000031;
- на благотворительный счет в российских рублях №6430000000005.

Кошельки
WebMoney
для оказания помощи:
-белорусские рубли: B419053472603
-украинские гривны: U276628533283
-евро:
E163951133927
-российские рубли: R351345769786
-доллары США:
Z256089753693
Яндекс деньги:
кошелек 41001228372526

Счет для граждан России:

Порховское отделение сберегательного банка России 1965
Корсчет №30101810300000000602
БИК 045805602
ИНН 7707083893
КПП 601702001
Р/С 3030281075115605100
В ОСБ 8630 г. Пскова

На счет № 4230681085115004594034
На имя Карпенковой Надежды Михайловны
для лечения Добросельского Антона
Тел. отделения банка: (81134) 2-33-15 (с 9.00 до 17.00)
Назначение платежа: «На Добросельского Олега Валериановича для лечения Добросельского Антона»

P.S.: Просьба: если возможно скопируйте пожалуйста это сообщение в свои ЖЖ, форумы и т.д.

13 Чэр 2008

Анкета прызыўнiка на беларускай мове :-)

Праглядала сёння, як звычайна, навiны на тэлеграфе. Выпадкова натрапiўся такi прышпiл, што смяялася мо' паўгадзіны. Трасянка рулiць! :-D Акрамя трасянкi, выклiкаў усмешку адказ на пытанне пра пажаданыя да атрымання навыкi пасля службы ў армii ды пра ўзнагароды за грамадскую працу. :-)
Активист незарегистрированного движения "За Свободу" Павел Батуев обнаружил в анкете призывника, переведенной властями с русского языка на белорусский около 200 ошибок. Как рассказали в пресс-службе движения, бланк на белорусском языке в военкомате потребовали впервые, а на его перевод Мингорисполкому потребовалось около недели.
Фота першай старонкi анкеты:


04 Сак 2008

Пра мары

Калi мяне пытаюцца, куды я збiраюся паехаць адпачываць, жартуючы, адказваю, што на Галапагос. А сёння вырашыла высветлiць дзеля цiкавасцi, што гэтыя выспы сабой уяуляюць на самой справе. :-)

Фота робiць на мяне магiчнае уражанне!


Галапагоскi архiпелаг, ляжыць у водах Цiхага акiяну на 1000 км заходней эквадорскага узбярэжжа, i складаецца з 13 галоуных, 17 дробных высп i мноства адзiночных скал, займаючых разам з сумежнымi водамi плошчу больш за 50 000 кв. км (плошча самых высп амаль 8 тыс. кв. км). Вулканiчныя выспы маюць вельмi раздзелены вулканiчны краявід, багаты старажытнымi вулканамi, самы высокi з якiх дасягае вышынi 1707 метрау.

Вулканiчныя краявiды мне таксама вельмi спадабалiся на фотаздымках, але трэ' ужо iсцi спаць - не паспяваю insert image.
... Часам вось так выглядаюць мае мары...

11 Лют 2008

Палітвязень


Свободу Андрею Киму!!


На моладзевага актывіста Андрэя Кіма, аднаго з удзельнікаў акцыі прадпрымальнікаў 21 студзеня 2008 года заведзеная крымінальнае справа. Маладога чалавека абвінавачваюць у «гвалце альбо пагрозе гвалту працаўніку міліцыі» (арт. 364 УК РБ). Па гэтым артыкуле маладому чалавеку пагражае да шасці гадоў пазбаўлення свабоды. (http://www.charter97.org/be/news/hottopic/13/)

Віктар Шэндэровіч, які асабіста ведае Андрэя, спрабуе яму дапамагчы й просіць аб гэтым інтэрнэт-супольнасьць. Як прыклад эфэктыўнасьці узьдзеяньня на ўлады праз інтэрнэт аўтар паказвае сытуацыю з расейскім зьняволеным Васілём Алексанянам.



Арыгінал допісу:


Я понимаю, что на фоне нашей истории с Алексаняном все это звучит довольно бытовым образом, но тем не менее. В Минске сидит в СИЗО Андрей Ким - активист молодежного движения “Инициатива”, друг моей дочери и просто ОЧЕНЬ ХОРОШИЙ ПАРЕНЬ. Его арестовали 21 января во время акции протеста, дали десять суток “административки”, во время которых “докинули” ст. 364 УК РБ:

насилие либо угроза применения насилия в отношении работника милиции. Заведомый бред, но последствия реальные. Андрей в СИЗО, и по этой статье ему светит до шести лет. С адвоката (в первый раз в его практике) взята подписка о неразглашении тайны следствия. Какие тайны у этого следствия, можете догадаться сами… В общем, все очень тревожно, тем более что охотились за ним давно (см. его ЖЖ: http://anei-aka-kirian.livejournal.com/216266.html?nc=6) С Андреем я познакомился, когда ему было семнадцать лет. Человек в этом возрасте часто вызывает симпатию - уважение вызывает гораздо реже. Андрей сразу вызвал уважение: умный, взрослый, ответственный. Сильный и цельный, что в условиях батькиной Белоруссии значительно повышает уровень опасности. В прокуратуре отказались дать какую-либо информацию о причине и сроках ареста, а также любую другую информацию об Андрее. Сообщество в его поддержку:

http://community.livejournal.com/andrei_kim/
Поддержка политическому заключеному (а это, без сомнения, тот самый случай) никогда не бывает лишней.

Как показала история с Алексаняном, это приносит результат. Попробуем?


(http://101blog.net/tags/andrej-kim/ Напісана аўтарам zheka)

23 Снж 2007

Беларусы ў свеце

У пятніцу звольнілася мая ўлюбёная дызайнер. Не ведаю, хто яна па паходжанні, але, здаецца, амерыканка. Дык вось, на знак развітання, дызайнер напісала на рускай мове транслітам "Dosvi'danija". Безумоўна, мне было вельмі прыемна. Звычайна перапіска паміж дызайнерам і разпрацоўшчыкам выглядае інакш - набор сухіх слоў, пытанне - адказ, запыт - справаздача... Але ж да якой ступені мне сталася крыўдна за гэтую ўсталяваўшуюся асацыяцыю - Беларус размаўляе на рускай мове. Не, я нічога не маю супраць. Я выдатна размаўляю на рускай мове. Можа нешта не атрымліваецца зараз выказаць...
Google расказаў мне, што найбольшае задзіночанне беларусаў у ЗША знаходзіцца ў Нью Джэрсі. А вось дзе другое па колькасці ... не знайшла. Наводзіць на думку, што няма. Напрыклад, ці ёсць ў Солт Лэйк Сіці хаця б адна асоба, якая на дадзены момант працягвае з'яўляцца носьбітам беларускай культуры (не абавязкова беларускай мовы, але усё ж)?
Такім чынам, на дадзены момант мяне зацікавілі 2 рэчы - (1) існаванне беларусаў якія атаясамляюць сябе з беларусамі як нацыяй (у сэнсе існуюць ці не? :-)), (2) - вашыя адносіны да такой з'явы як беларусы замежжа.

Вось і мапа, якую я знайшла неўзабаве... Усёж-такі ёсць трошкі нашых у мармонаў. :-)

13 Кст 2007

13, амаль пятніца

Сёння падумала, што дзённік можна і сапраўды выкарыстаць як дзённік - для самааналізу. Нудна? :-) Але можа дапаможа.
1) Я хачу трапіць у Менск заўтра, але самапачуцце не дазваляе гэтага зрабіць. Таму ТАК сумна, крыўдна, няўтульна! Здаецца, што я там не бачыла? Відаць, гэта нейкая духоўная патрэба - патусавацца разам з беларускім народам. :-)
2) У майго былога хлопца памёр бацька. Гэта жыццёвая трагедыя неяк зноў зблізіла нас і мне гэта не падабаецца. Не ведаю чаму, але мне здаецца, што такая сумная падзея - не павінна быць зачэпкай да ўзнаўлення адносінаў. Неяк гэта недарэчна.
3) Хачу курыць. 1000 разоў кідала і зноў пачынала. Цыгарэта так цесна звязалася з маёй асобай, што неяк цяжка ўявіць сябе іншай. Можа ёгай заняцца? Мне заўсёды хацелася хадзіць на руках, закінуўшы ногі на шыю. :-D
4) Хацела паразмаўляць з адным цікавым чалавекам. Пакуль думала, з чаго пачаць, ён выйшаў з аські. :-( Вось часам так чакаем, чакаем, думаем, а потым становіцца ўжо позна...

01 Кст 2007

Думкi



Хачу ў лес ці на возера, ці нават проста апынуцца на даху свайго дома і пачуць свежы подых восеньскага паветра. Восень цудоўная пара. Восенню магчыма ўявіць сабе лета, уявіць зіму, памарыць аб вясне...



Ці проста адчыніць, як кожны дзень, дзьверы кабінету і ізноў ўбачыць на маніторы нябачны надпіс: <<"Врата" - THE GATES>>.



Дзякуй, сябра, што памятаеш и што чытаеш часам мой блог.

22 Врс 2007

flag

Зноў думкі пра палітыку

Европейский Марш «За свободу!» пройдет в столице Республики Беларусь Минске 14 октября 2007 года.

З цягам часу неяк змянілася ў мяне светаадчуванне, светапогляд... Але ж, нягледзячы на ўсе расчараванні і пачуцце марнасці гэтых мітынгаў, маршаў і флэшмобаў, трывала не хоча знікнуць жаданне паўдзельнічаць у прапанаваным мерапрыемстве.



Сябры, раскажыце, калі ласка, пра вашыя думкі наконт маршу.

09 Врс 2007

Poland - notes - continuation

Вольнага часу было шмат, думак таксама шмат, памяці ў фатаапараце - незлічона. Вырашыла трошкі паглядзець старую, застаўленную немцамі архітэктуру польскай ўзбярэжнай мясцовасці.







Гэта Дарлувка. Здаецца, яна створана для засмучанных вандроўнікаў - вузкія вулачкі, незлічоныя стылізаваныя ліхтары, будынкі падобныя да старажытных замкаў...





Колобжег. Мора, неспакойнае і бурлівае, часам суровае і бязлітасна халоднае. Як жыццё. Першае і сталае ўражанне - Балтык - мора як жыццё. Яго нельга не палюбіць адразу і назаўжды...





Дарлово. Караблі выходзяць у мора. Сонца, стомленае за дзень, пагружаецца ў халодную ваду пад плясканне ў далоні турыстаў, успышкі фатаапаратаў і выклікі захаплення...

Poland - notes

Не так даўно была ў Польшчы. Мае ўражанні - гэта асобная тэма, якая не патрабуе раскрыцця, здаецца мне, па нейкім унутранным прычынам.
Але ж падзяліцца асобнымі заўвагамі ды нататкамі нават патрэбна. :-)



Беласток. пераход, цалкам размаляваны графіці. Сапраўды спадабаліся малюнкі і надпісы, але фотку зрабіла там, дзе было зручней. Што ні пераход - вакол паўсюль графіці - характэрная з'ява.



Я ў цягніку. Дзіўна, можа я што не зразумела, але "мейсцовувкі" былі толькі для тых, хто едзе да Берліну. Патрапіла ў вагон для "палёнцых" і, калі пасля Элку колькасць людзей у цягніку пачала павялічвацца, увесь час баялася, што нехта раптам пачне курыць. Дзверы зачыняюцца як ў купэ, уцякаць няма куды. :-) Але ўвогуле вандраваць польскім цягніком - адно задавальненне. Пуста, ціха, спакойна. Білеты спраўдзілі толькі на трэццяй станцыі, можна было 3 станцыі ехаць "зайцам".



Начны Кошалін. Не сустрэла ніводнага чалавека з півам у руцэ. Ня ведаю, можа дапамаглі штрафы, а можа адсутнасць піва ў кіёсках на прыпынках.



Вулачка абок кафедральнага сабору. Проста спадабалася. Кафедральны сабор падобны да ўсіх іншых нямецкіх касцёлаў у наваколлі. Магутныя, цяжкія сцены, яскравы кантраст, нейкі аскетызм і веліч адначасова. Але ж гэты касцёл заставіў у мяне цяжкае ўражанне, таму вырашыла не выкладваць фота менавіта з ім.



Цудоўны Кашалінскі парк. У парку павінны быць дрэвы і прысутнічаць пачуццё адлучаннасці ад імклівасці гарадскога жыцця... (Гэта камень у агарод аўтараў перапрацоўкі парка Жылібера. На самой справе мне шмат што падабаецца там, але не хапае беражлівай акінутасці, мудрасці старажытных дрэў, спакою, птушынага спеву...)



Не зусім зразумела, каму прысвечаны помнік ("герою абодвух народаў Казімежу Пуласкему"), але ён пастаўлены ў гадавіну дэкларацыі незалежнасць Злучаных Штатаў Амерыкі. Калі хто ведае, што да чаго, падкажыце.

Папярэднія 20

Рэклама

Наладка